Банкнотай года прызналі $ 5 з Новай Зеландыі


Калекцыянеры вызначылі лепшыя ў свеце банкноты мінулага года. Сярод іх ёсць грыўня і «крымскі рубель».

Міжнародная асацыяцыя калекцыянераў папяровых грашовых знакаў (International Bank Note Society) вызначыла лепшыя банкноты, выпушчаныя летась. Такіх налічылі каля 150, але толькі больш за тры дзясяткі з іх мелі даволі свежы дызайн, і таму былі намінаваныя на перамогу.

Па выніках галасавання, праведзенага асацыяцыяй, першае месца дасталася 5 доларам з Новай Зеландыі. На банкноце выява новазеландскага альпініста сэра Эдмунда Гілары, які ў 1953 годзе стаў адным з першых скаральнікаў Эвэрэсту.

Шмат галасоў атрымала банкнота 20 шведскіх кронаў, што змяшчае выяву дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.

Сярод лепшых банкнотаў ёсць і 100 украінскіх грыўняў, а таксама 100 расейскіх рублёў, прысвечаныя Крыму.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў