Банкі купляюць долар па 13800 і вышэй


У сярэднім беларускія банкі павысілі курс куплі валюты на 20%. Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя, калі курс набыцця значна вышэйшы за курс продажу.

Самы высокі курс куплі долараў усталяваны ў БІТ-банку – па 13900 рублёў за долар. Аддзялення БелСвісБанк купляе долар ЗША па 13500 рублёў, Тэхнабанку і Абсалютбанку – 13760, Прыёрбанку – 13770, МТБ-банку – 13885 рублёў. Самы нізкі па новым курсе – у «Франсабанку» і «Парытэтбанку» – усяго 12500 рублёў за долар. Некаторыя банкі і зусім яшчэ не паспелі выканаць рэкамендацыю і пакінулі ранейшыя курсы куплі валюты.

Пры гэтым курс долара для продажу застаўся ранейшым – 11140-11145 рублёў (да якіх дадаецца 30-працэнтны збор).

З 23 снежня Нацбанк параіў банкам купляць у насельніцтва валюту па курсе на 5% ніжэй рэальнага курсу продажу. Такі крок там растлумачылі спробай змагання з чорным рынкам і заахвочвання людзей здаваць валюту ў абменнікі, дзе зараз назіраецца дэфіцыт долараў і еўраў.

ДР, паводле ej.by

Стужка навінаў