Банкаўскіх працаўнікоў выправяць на палігон – гуляцца ў «Супрацьстаянне»


Міністэрства абароны плануе 15 траўня зладзіць «вайскова-спартовую патрыятычную гульню» з удзелам банкаўскіх служачых. Цягам трох дзён банкіры будуць прадзірацца праз калючы дрот, траншэі, ірвы экстрэмальныя пад’ёмы і спускі.

Гульня пад назваю «Супрацьстаянне» ладзіцца ўпершыню, ды будзе адбывацца на палігоне 38-й асобнай мабільнай брыгады сілаў спецыяльных аперацыяў пад Берасцем.

Акрамя пераадольвання рознага кшталту перашкодаў, банкаўскія працаўнікі будуць адточваць уменне арыентавання ў мясцовасці, страляць з аўтаматаў, а ноччу іх чакае пад’ём па трывозе. «Правядзенне падобных мерапрыемстваў з’яўляецца адным з напрамкаў кансалідацыі нашага грамадства», – гэтак Міністэрства абароны тлумачыць ідэю зладзіць «Супрацьстаянне».

Чакаецца, што ўдзел у гульні возьмуць 9 камандаў па 5 асобаў у кожнай. Тым, каму пашчасціць трапіць у лік камандаў, абяцаюць таксама фотасесію, конкурсы і канцэрт папулярнага выканаўцы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў