«Банк Масква-Менск» верне ўкладанні кліентам «Дэльта Банку»


Кліенты пазбаўленага ліцэнзіі «Дэльта Банку» змогуць атрымаць свае ўнёскі праз «Банк Масква-Менск». Вяртанне грошай пачнецца 23 сакавіка, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

«Банк Масква-Менск» будзе выконваць функцыю пасярэдніка. Грошы будуць выплочвацца за кошт сродкаў Агенцтва вяртання ўкладанняў фізічных асобаў.

18 сакавіка Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ў ЗАТ «Дэльта Банк». Банкаўская ўстанова не выканала ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама трапіла ў цяжкае фінансавае становішча. Банк не здолеў выканаць сваіх абавязкаў перад укладальнікамі і крэдыторамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў