«Бамбардаванне любоўю» ў Швецыі: гараджане заклеілі сэрцамі дзверы мячэці


Жыхары гораду Уппсала выказалі салідарнасць з прыхаджанамі мясцовай мячэці, на якую быў здзейснены напад 1 студзеня. Невядомы злачынца кінуў у бажніцу «кактэйль Молатава», а нас сценах пакінуў расісцкія надпісы.

Напады на мячэці ў Швецыі здараюцца ўсё часцей. Напрыканцы снежня праз падпал здарыўся пажар у мячэці на Поўні Швецыі. А падчас каталіцкага Раства гарэла іншая мячэць – на паўднёвым усходзе краіны. Калі пачаўся пажар, у мячэці знаходзіліся каля 70 асобаў, пяцёра з іх трапілі ў шпіталь.

«Злачынцы прагнуць расколу, хочуць падзяліць нас. Але гэта не атрымаецца. Мы сабраліся каб падтрымаць мусульманаў і нашае адзінства», – гаворыць жыхарка гораду Уппсала Анніка Андэрбрандт. На наступны дзень пасля нападу на мячэць мясцовыя жыхары прышлі да бажніцы ды наклеілі самаробныя папяровыя паштоўкі са словамі падтрымання.

«Я вельмі шчаслівы і вельмі ўдзячны ўсім, хто гэта зрабіў. Такое падтрыманне робіць мяне шчаслівым», – кажа Алладзін Абу, прыхаджанін мячэці.

Тым часам міністр па грамадскіх справах Швецыі падкрэсліў, што паліцыя «будзе дзеяць рашуча», каб абараніць вернікаў усіх канфесіяў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў