Балівуд, пасунься! Савецкія супергероі ідуць!

video

У сеціве зʼявіўся трэйлер новай расейскай стужкі «Абаронцы». Супергерой узброены двума серпападобнымі мячамі рубае, як капусту, групу казахаў, якія робяць выгляд, што яны – японскія мафіёзі.

Паводле задумы сцэнарыстаў, падчас Халоднай вайны сакрэтная арганізацыя «Патрыёт» стварыла атрад супергерояў, у які ўвайшлі прадстаўнікі розных савецкіх рэспублік. Шмат гадоў героі ўтойвалі свае здольнасці і цяпер, «у цяжкія для краіны часы ізноў бяруцца за справу».


Вядома, што акрамя Хана – героя з мячамі, ёсць персанаж Арсус, які можа ператварацца ў мядзведзя, маг Лер і чалавек-невідзімка Ксенія.

Мяркуецца, што трэйлер трапіў у інтэрнэт нелегальна, бо «быў выкрадзены» з «Еўрапейскага кінарынку» – імпрэзы, падчас якога адбываюцца рынкавыя паказы кінапрадукцыі для пакупнікоў – медыя-холдынгаў і тэлеканалаў. Аднак праваўладальнікі дагэтуль не заблакавалі ролік на «Youtube».

Раней быў апублікаваны тызер стужкі, вытрыманы ў духу стымпанку.


Рэжысёр стужкі «Абаронцы» зняў раней шэраг фільмаў, у тым ліку «Цяжарны», «Мужчына з гарантыяй» ды «Той яшчэ Карлсан».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары