Балівія: Двух меркаваных злачынцаў ледзь не лінчавалі


Паліцыя выкарыстала слезацечны газ, каб уратаваць ад раз’юшанага натоўпу двух мужчынаў. Асцярожна, жорсткае відэа!

Жыхары балівійскага Эль-Алта спрабавалі лінчаваць двух мужчынаў, якіх лічылі ваінаватымі ў спробе скрасці аўта. На месцы падзеяў – згарэлае аўта аднаго з меркаваных злачынцаў. Раміра Кіспэ, якога збіваў раз’юшаны натоўп сказаў, што сам стаўся ахвяраю – яго прынялі за злачынца праз памылку, абшукалі ягонае аўта, але не знайшоўшы ніякіх доказаў, спалілі.

Сярод гэтага хаосу мясцовая жыхарка абвінаваціла аднаго з мужчынаў у спробе згвалтавання, што выклікала яшчэ большы гнеў натоўпу.

Мужчынаў збілі, распранулі ды змусілі залезці на канструкцыю на баскетбольнай пляцоўцы, каб іх усе бачылі Потым экзекуцыя працягнулася, але ўмяшаліся паліцыянты, якія выкарысталі слезацечны газ, каб разагнаць натоўп. Двое меркаваных злачынцаў скарысталіся сітуацыяй ды ўцяклі за паліцэйскае ачапленне. Іх затрымалі даставілі ў пастарунак для допыту.

Арганізацыя аб’яднаных нацыяў выказвае заклапочанасць з прычыны частых выпадкаў лінчавання ў Балівіі. За апошнія гады гэта сталася звычайнаю практыкаю ў гэтай краіны ды ўспрымаецца як форма «грамадзянскага правасуддзя».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў