Баль у гарадзенскім Новым замку – як у ХІХ стагоддзі. Фота + відэа


У Сенатарскай залі гарадзенскага Новага замку адбыўся баль у стылі сярэдзіны ХІХ стагоддзя. На закрытую імпрэзу прайшоў фатограф «Белсату».

На баль эпохі рамантызму прыехалі аматары танцаў з усёй Беларусі. Удзельнікі адказна падышлі да падрыхтоўкі свайго выгляду.

Асабліва скрупулёзна рыхтаваліся да балю дамы.
Танцоры, рыхтуючыся да балю, кансультаваліся з адмыслоўцамі, каб іх выгляд адпавядаў эпосе.
Каб прыняць удзел у імпрэзе, трэба было заранёў зарэгістравацца.

«Дама павінна быць апранутая ў ніжнюю кашулю, карсет, панталоны, панчохі ды ў абутак на абцасе. Зверху апранаецца сукенка. Абавязковым атрыбутам як для дам, так і для кавалераў, з’яўляюцца пальчаткі. У тую эпоху, танчыць без пальчатак, лічылася дурным тонам» – распавядае ўдзельніца балю Іна Галаванёва. – «Касцюмы павінныя быць пашытыя з бавоўны і шоўку, тады яны становяцца больш падобнымі на аўтэнтычныя». – дадала Іна.

Дамскія прычоскі таксама павінны адпавядаць эпосе – ніякіх распушчаных валасоў ды хвастоў.

Падрыхтоўкай прычосак займаліся прафесійныя цырульнікі, якіх кансультавалі адмыслоўцы.

З мужчынскім вонкавым выглядам усё значна прасцей – апранаецца кашуля, завязваецца гальштук, можа прысутнічаць камізэлька, а зверху – фрак. Штаны ды пантофлі для балю не адрозніваюцца асаблівасцю ад паўсядзённых.

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя на баль кавалер мог апранаць касцюм-тройку, фрачны касцюм або ампірны касцюм з кюлотамi.
Каб паўдзельнічаць у бале, у Горадню прыехалі трыццаць асобаў з усёй Беларусі.
Баль адбыўся ў Сенатарскай зале Новага замку ў Горадні.

Найбольш папулярнымі на бале былі вальс, кадрыль і полька.

Пальчаткі – абавязковы атрыбут строяў танцораў.

 

МД

Стужка навінаў