Баку абвінавачвае Ерэван у 110 парушэннях перамір’я за содні


Узброеныя сілы Арменіі выкарыстоўвалі 60-міліметровыя мінамёты, гранатамёты і буйнакаліберныя кулямёты, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Азербайджану.

Паводле Баку, армянскія вайскоўцы абстралялі азербайджанскія пазіцыі з тэрыторыі Арменіі і з акупаваных земляў Нагорнага Карабаху.

У Баку прызналі, што азербайджанскія вайскоўцы стралялі ў адказ. З улікам аператыўнай абстаноўкі было нанесена 118 агнявых удараў, гаворыцца ў справаздачы Міністэрства абароны.

Сітуацыя ў зоне нагорнакарабахскага канфлікту рэзка абвастрылася ў ноч на 2 красавіка. Пачаліся баявыя дзеянні з выкарыстаннем авіяцыі і артылерыі.

5 красавіка ў Баку і сталіцы Нагорнага Карабаху Сцепанакерце заявілі аб дасягненні пагаднення аб спыненні агню ў зоне канфлікту.

14 красавіка прэс-служба вайсковага ведамства Арменіі паведаміла, што страты ў выніку абвастрэння з 2 да 5 красавіка склалі 92 асобы, у тым ліку мірныя жыхары. Азербайджан пацвердзіў смерць 31 вайскоўца.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў