Байкал зарастае нетыповым багавіннем. Навуковец: калі ў двух словах – горш няма куды


Усё часцей турысты, каб зайсці ў ваду на Байкале, вымушаныя пераадольваць зялёнае багавінне па калена. Навукоўцы гавораць, што ў забруджванні вінаватыя людзі.

Нетыповыя для Байкала водарасці – спірагіра – з’явіліся ў возеры некалькі гадоў таму. Але апошнім часам навукоўцы канстатуюць, што багавіннем зарастаюць усё большая тэрыторыя Байкалу.

Найбольш багавіння там, дзе адбываецца выкід сцёкаў: брудную ваду льюць і прадпрыемствы, і насельніцтва. Росту спірагіры асабліва спрыяюць выкіды з утрыманнем фосфару, які шырока выкарыстоўваецца ў пральных парашках і мыючых сродках.

«Што трэба зрабіць – ужо даўно вядома. Перадусім – забараніць выкарыстанне і продаж такіх мыючых сродкаў, аднавіць, а калі трэба, рэканструяваць усе ачышчальныя збудаванні на берагах Байкала. А калі ў нас штосьці будуецца (а будуецца ў нас амаль па ўсім перыметры Байкала), задумацца, куды пасля будовы будуць трапляць сцёкі», – гаворыць Ігар Ханаеў, старэйшы навуковы працаўнік Лімналагічнага інстытуту Расейскай Акадэміі навук.

Байкал рызыкуе ператварыцца ў найвялікшую ў свеце багну – спірагіра разрастацца і выцясняе іншыя водарасці, масава гіне байкальская губка – жывёліна, якая фільтруе ваду ў возеры.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў