Багдановіч, Чарнобыль і беларускамоўны Хрусталёў: хто атрымаў «Тэлевяршыні»?


12 траўня сталі вядомыя пераможцы конкурсу на найлепшы тэлекантэнт. Сярод 286 заявак і 25 намінацыяў – толькі дзяржаўныя тэлеканалы.

Самыя цікавыя на наш погляд пераможцы:

  • Лепшай грамадска-палітычнай праграмай быў абраны праект «Макей і Лаўроў. Пра палітыку» (БТ)
  • Лепшым вядоўцам грамадска-палітычнай праграмы стаў Ягор Хрусталёў (СТВ).

Дарэчы, Хрусталёў прамаўляў са сцэны да тэлебамонду па-беларуску.

  • У намінацыі «Лепшая штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма» перамаглі «Контуры» (ОНТ)
  • А лепшым вядоўцам інфармацыйна-аналітычнай праграмы стаў Сяргей Гусачэнка з «Галоўнага эфіру» (БТ)
  • У намінацыі «Лепшы дакументальны фільм» перамог праект «Чарнобыль. Мінула 30 гадоў» (ОНТ)
  • Лепшым рэжысёрам журы прызнала Іллю Баранава (ОНТ), які адказваў за ўрачысты канцэрт для дэлегатаў і гасцей V Усебеларускага народнага сходу
  • У намінацыі «Лепшы сцэнарыст» перамагла Ганна Эйсмант (сястра намесніка Генадзя Давыдзькі, кіраўніка БТ), якая працавала над праектам «Якаў Шапіра»

Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, якая раней працавала на БТ, таксама брала ўдзел у конкурсе.

Наталля Эйсмант уручае статуэтку «Тэлевяршыні»

Спецыяльныя прыз на конкурсе «Тэлевяршыня» атрымала Белтэлерадыёкампанія – за сацыяльны праект «Мой Багдановіч» (Беларусь 3), які быў накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы ды літаратуры.

Летась арганізатары «Тэлевяршыні» зладзілі інтэрнэт галасаванне, каб абраць «народнага вядоўцу». Тады інтэрнаўты прагаласавалі за лялечнага мядзведзіка Топу з «Калыханкі».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары