Багданкевіч: Рашэнні ўраду і Нацбанку 19 снежня – абсалютна няправільныя


Былы старшыня Нацбанку распавядае, у чым ён пагаджаецца з Лукашэнкам і тлумачыць, чаму беларусы не давяраюць уласнай валюце.

Рашэнні, якія прынялі ўрад і Нацбанк 19 снежня – абсалютна няправільныя. Такую думку ў размове з «Белсатам» выказаў эканаміст Станіслаў Багданкевіч.

«Гэтыя рашэнні шкодныя для эканомікі і для будучыні стаўлення насельніцтва да ўласнай валюты. Яны не вырашаюць праблему экспарту ў Расею і іншыя краіны. Згодны з Лукашэнкам, што дэвальвацыя шкодзіць беларускаму народу, бо абясцэньвае ўклады, заробкі і пенсіі, і не трэба яе дапускаць. Але яна справакаваная самімі ўладамі. Трэба было ў рамках абвяшчэння новай эканамічнай палітыкі ў якасці 10-га ці 20-га падпункта абвясціць аб дэвальвацыі. А наўпроставае нават не абвяшчэнне дэвальвацыі ні ў якія рамкі не лезе. І дадатковыя рашэнні, якія прыняў Нацбанк яшчэ больш пагаршаюць сітуацыю, і цалкам незразумелыя для мяне як эканаміста. Як гэта банкі могуць набываць долары ў насельніцтва па 14 тысячаў рублёў, а прадаваць – па 11 тысячаў? Без гэтага дадатковага падатку, бо ён пойдзе ў бюджэт», – адзначыў Станіслаў Багданкевіч.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў