Багатыя амерыканцы купляюць бункеры на выпадак ядравай вайны


Бізнесовец Лары Хол будуе раскошныя падземныя бункеры для багатых амерыканцаў і лічыць, што гэта вельмі перспектыўны бізнес, паведамляе bbc.com.

«Элітнае жытло для пакінутых у жывых», як яго называе бізнесовец размешчанае глыбока пад зямлёй у закінутай пускавой шахце для балістычных ракет пасярод амерыканскага штату Канзас.

Так выглядае бункер звонку. Фота bbc.com

Прадпрымальнік праводзіць экскурсію па адной з кватэр комплексу, будаўніцтва якога скончыў нядаўна. Кошт такога жытла пачынаецца ад $ 1,5 млн. Лары Хол параўноўвае свой падземны комплекс з маленькім круізным лайнерам:

«Бункеры з абаронай ад паражаючых фактараў ядравага выбуху былі спраектаваныя для таго, каб забяспечыць вам не толькі фізічную абарону, але і псіхічны дабрабыт».

У бункеры ёсць нават басейн. Фота bbc.com

У комплексу ёсць кінатэатр, басейн, аперацыйная, поле для гольфа і, нават, сцяна для скалалажання. Замест вокнаў у бункерах устаноўленыя экраны, якія транслююць відэа таго, што адбываецца на паверхні.

Прадпрымальнік выдаткаваў мільёны на тое, каб у жылым комплексу меліся ўсе магчымыя прыстасаванні для бяспечнага і камфортнага жыцця не толькі цяпер, але і на нявызначаны прамежак часу (у выпадку, калі нейкая катастрафічнае падзея ўсё-такі здарыцца).

Сярод іх – сістэмы фільтрацыі вады і паветра, некалькі крыніц энергіі (у тым ліку, ветраэнергетычныя ўстаноўкі), магчымасць вырошчваць расліны і разводзіць рыбу для харчовых мэтаў.

Уваход у жылы комплекс патрулююць узброеныя ахоўнікі. Супрацоўнікі службы аховы пастаянна сочаць за тым, што адбываецца ўнутры і звонку падземнага жылога комплексу.

Фота bbc.com

«Усе кажуць, што ім тут вельмі добра спіцца», – заўважае Хол.

Фота bbc.com

Прадпрымальнік выдаткаваў шмат сіл на даследаванне псіхалагічных аспектаў жыцця пад зямлёй, каб пераканацца, што уладальнікі «кватэр» змогуць ужыцца адзін з адным пасля магчымай катастрофы.

Для гэтага выкарыстоўваецца спецыяльнае асвятленне, а таксама розная вышыня столяў: вышэй у грамадскіх месцах і ніжэй у лекарскім крыле, дзе, па словах Хола, людзі могуць «адчуваць сябе менш абароненымі».

Уваход у бункер. Фота bbc.com

У выпадку неабходнасці доўгатэрміновага пражывання, калі комплекс будзе адрэзаны ад вонкавага свету, яго насельнікі будуць выконваць розныя працы, штомесяц змяняючы адзін аднаго.

«Адзін месяц вы можаце працаваць на складзе, наступны месяц – вырошчваць расліны», – распавядае пра жыццё ў бункеры Хол.

Бізнесовец Лары Хол. Фота bbc.com

На дадзены момант адзін комплекс бункераў скончаны, і Лары Хол узяўся за будаўніцтва яшчэ аднаго.

ВД, паводле bbc.com

Стужка навінаў