Баевікі заявілі, што ўтрымліваюць у данецкім аэрапорце 100 украінскіх вайскоўцаў


Сепаратысты «ДНР» на тэрыторыі данецкага аэрапорту ўтрымліваюць 100 палонных украінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта самі баевікі заявілі прадстаўнікам Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, паведамляе hromadske.tv.

Назіральнікі АБСЕ ў сваёй справаздачы паведамілі, што, знаходзячыся на тэрыторыі данецкага аэрапорту, убачылі 12 чалавек.

Па дадзеных прадстаўніка «ДНР», гэта – украінскія вайскоўцы, якія былі ўзятыя ў палон пасля пераходу аэрапорту пад кантроль баевікоў, гаворыцца ў справаздачы АБСЕ.

Назіральнікі таксама паведамілі, што ўбачылі ў аэрапорце целы трох загінулых украінскіх вайскоўцаў і адно неапазнанае цела.

«Прадстаўнік «ДНР» сказаў, што пад заваламі аэрапорту ёсць яшчэ 20 целаў, эксгумацыя якіх ускладняецца з пытанняў бяспекі і недахопу неабходнага абсталявання», – адзначылі назіральнікі ў справаздачы.

22 студзеня 2015-га года ўкраінскі бок прызнаў, што страціў кантроль над данецкім аэрапортам, абарона якога трывала 242 дні.

МЯ, паводле hromadske.tv

Стужка навінаў