Баевікі Талібану расстралялі 9 чалавек у пакістанскім каледжы


Пакістанскія баевікі Талібану атакавалі кампус каледжу сельскай гаспадаркі ў горадзе Пешавар. Падчас нападу загінулі па меншай меры 9 чалавек, яшчэ 35 былі параненыя.

Баевікі зайшлі на тэрыторыю кампусу ў масках і пачалі страляць па студэнтах. Тэрарысты былі ліквідаваныя ў выніку спецаперацыі сілавікоў, сцвярджаюць у праваахоўных органах.

Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе пакістанскія талібы, паведамляе Reuters.

Адзначаецца, што большасць студэнтаў, што пражываюць на тэрыторыі кампусу, адсутнічалі, бо з’ехалі да дому на час мусульманскіх святаў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў