Баевікі нанеслі ракетны ўдар па штабе АТА ў Краматорску (абноўлена)


Найменш 11 загінулі, 58 атрымалі раненні, – паведамляюць журналісты з месца падзеяў. Мішэнню меўся быць штаб АТА, але ракеты трапілі таксама ў прыватны сектар.

Відэа з’явілася ў сацыяльных сетках. Фотарэпарцёр інфармацыйнага агенцтва Reuters пацвярджае факт удару ды паведамляе, што бачыў цела забітай жанчыны пасля ракетнага ўдару.

Краматорск знаходзіцца прыкладна ў 50 кіламетрах ад лініі фронту.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў