Баевікі ЛНР: Платніцкі падаў у адстаўку, ён стане ўпаўнаважаным па выкананні менскіх пагадненняў


Ігар Платніцкі. Фота ghall.com.ua

Кіраўнік самаабвешчанай ЛНР Ігар Платніцкі падаў у адстаўку, гаворыцца ў паведамленні кіраўніка міністэрства дзяржбяспекі (МГБ) рэспублікі Леаніда Пасечніка на сайце lug-info.com. Прычынай адстаўкі называюць стан здароўя.

«Адбіліся шматлікія баявыя раненні, наступствы кантузіі», – удакладняецца ў паведамленні.

Пасечнік заявіў, што па рашэнні Платніцкага ён будзе выконваць абавязкі кіраўніка ЛНР «да маючых адбыцца выбараў«.

Ён дадаў, што пачынаючы ад 24 лістапада Платніцкі «прызначаны ўпаўнаважаным ад Луганскай народнай рэспублікі па выкананні менскіх пагадненняў».

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары