Баевікі «ЛНР» катавалі жанчыну-інваліда, патрабуючы прызнання ў працы на ўкраінскія спецслужбы


Баевікі «ЛНР» 16 дзён трымалі за кратамі ўкраінскую блогерку Людмілу Суржэнка, якая зʼяўляецца інвалідам з дзяцінства па слыху. 29 ліпеня баевікі яе адпусцілі са слядамі фізічнага гвалту.

Як паведаміў у Facebook намеснік старшыні Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юры Кліменка, ёй самастойна ўдалося перасекчы кантрольны пункт Станіца Луганская, пасля чаго ёй была аказана неабходная медыцынская дапамога. Жанчына знаходзілася ў цяжкім псіхалагічным стане.

Луганчанку Людмілу Суржэнка (псеўданім у сацсетках Людміла Ясная) затрымалі 13 ліпеня ў Луганску пры перасячэнні лініі размежавання ў раёне Станіцы Луганская, на блокпосце баевікоў «ЛНР».

Падставай для затрымання стала невыкананне Сурженка каманд баевікоў. Кліменка ўдакладніў, што яна зʼяўляецца інвалідам дзяцінства са слыху, карыстаецца слыхавым апаратам, на якім у той час не працавалі акумулятары.

У далейшым так званае МГБ «ЛНР» ажыццяўляла ціск на жанчыну (пласкагубцамі пашкоджаны палец на руцэ) з мэтай апублікавання ў далейшым відэа з яе «прызнаннямі» у працы на ўкраінскія спецслужбы.

13 липня у м.Луганську під час перетину лінії розмежування в районі КПВВ Станиця Луганська, на блокпосту бойвиків ЛНР,…

Opublikowany przez Юрій Клименко Niedziela, 30 lipca 2017

29 ліпеня Суржэнка была адпушчаная на волю.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў