Баевікі «Ісламскай дзяржавы» забілі ў Масуле 284 асобы


Пра гэта паведамляе CNN, спасылаючыся на крыніцы ў выведцы Іраку.

Паводле тэлеканалу, гэта адбылося 20-21 кастрычніка. Тэрарысты выкарыстоўвалі захопленых людзей у якасці жывых шчытоў падчас баёў у паўднёвых раёнах гораду. Усе забітыя былі мужчынскага полу, сярод іх былі дзеці.

17 кастрычніка баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзялі ў закладнікі 200 семʼяў у вёсцы побач з Масулам.

Масул – найбуйнейшы горад у Іраку, які знаходзіцца пад кантролем баевікоў «Ісламскай дзяржавы». У кастрычніку армія Іраку пачала штурм гораду пры ўдзеле курдскіх атрадаў і іншых узброеных фармаванняў, а таксама сілаў міжнароднай кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША.

ЮВ, belsat.eu, паводле CNN

Глядзі таксама
Каментары