Баевікі «Ісламскай дзяржавы» падарвалі жыўцом 10 асобаў


Тэрарысты апублікавалі відэа і фота забойства 10 асобаў: палонных прывялі на поле, дзе раней былі закапаныя зарады з выбухоўкаю. Потым іх паставілі на калені, а бомбы падарвалі.

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» сцвярджаюць у сацыяльных сетках, што дзеянне адбывалася ў Афганістане, а забітыя з’яўляюцца чальцамі «Талібану».

У сакавіку «Ісламская дзяржава» абвесціла талібам джыхад – пра гэта паведамлялі раней прадстаўнікі афганскай паліцыі, якім у рукі трапілі адпаведныя дакументы.

І «Талібан», і «Ісламскую дзяржаву» ААН абвесціла тэрарыстычнымі арганізацыямі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў