Баевікі-ісламісты ў Афганістане выразалі не менш за 50 мірных жыхароў падчас нападу на вёску


Баевікі-ісламісты напалі на вёску ў афганскай правінцыі Сары-Пуль, падпалілі тры дзясятка дамоў і забілі не менш за 50 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей.

«Яны былі забітыя жорсткім, бесчалавечным чынам», – заявіў прадстаўнік мясцовай адміністрацыі Забіхулах Амані.

Як паведамляе Reuters, баевікі таксама атакавалі ўрадавую заставу і забілі сем сілавікоў.

Паводле Забіхулах Амані, група баевікоў складалася з байцоў «Талібану» і «Ісламскай дзяржавы». Між тым у «Талібане» адмаўляюць сваю датычнасць да атакі.

У першай палове года ў Афганістане было забіта 1,662 цывільнай асобы і 3581 атрымалі раненне.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў