Баевікі ІД гандлююць органамі?


Амерыканскія вайскоўцы падзяліліся з журналістамі дакументам, які сведчыць пра магчымасць трансплантацыяй органаў мусульманам ад немусульманаў.

Агенцыя «Reuters» апублікавала копію тлумачэння дакументу Ісламскай дзяржавы, згодна з якім баевікам дазваляецца займацца трансплантацыяй органаў. Дакумент – прававое рашэнне Камітэту даследаванняў і фатваў ІД, які легалізуе ўзяцце ў палонных органаў і перадачы іх «мусульманам, якія маюць у іх патрэбу».

Згодна з рашэннем камітэту, жыццё «адступніка» не мае ніякай вартасці – забіраць органы дазваляецца нават тады, калі гэта прывядзе да смерці палоннага. Аўтары фатваў спасылаюцца на верш 5:32 Карану, які кажа пра тое, што той, «хто ўратуе аднаго – уратуе ўсё чалавецтва».

Фатва не ўдакладняе, хто ёсць «адступнікам»: трэба меркаваць, што кожны, хто не падзяляе экстрэмальных поглядаў Ісламскай дзяржавы.

Дакумент быў выдадзены 31 студзеня 2015 года і трапіў у рукі амерыканскага спецназу, які праводзіў аперацыйны рэйд ва ўсходняй Сірыі ў траўні. «Reuters» адзначае, што не можа пацвердзіць яго сапраўднасць.

Амбасадар Іраку ў ЗША Магамед Алі Альхакім заявіў «Reuters», што Савет бяспекі ААН павінен звярнуць увагу на дадзеныя паперы як на сведчанне трафіку чалавечых органаў баевікамі з мэтай зарабіць.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў