Баевікі ДНР зноў абстралялі Аўдзееўку


Ва ўкраінскай Аўдзееўцы ў выніку абстрэлу баевікоў пашкоджаны тры дамы па вуліцы Спартыўнай. Пацярпелых няма.

З пачатку 2017 года ў горадзе пашкоджаныя больш за 500 жылых дамоў і кватэр мірных жыхароў. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы Facebook прэс-сакратар паліцыі Данецкай вобласці Наталля Шыман.

Раней, 13 траўня, у выніку абстрэлу Аўдзееўцы баевікамі загінулі 4 мірных жыхара і яшчэ адзін атрымаў раненне.

Як паведамляе прэс-цэнтр АТА, усяго за 16 траўня баевікі ДНР-ЛНР 43 разы абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскіх ваенных уздоўж усёй лініі размежавання, у тым ліку з мінамётаў калібру 120 мм.

Глядзіце таксама: 

Аўдзееўка: «Нічога надзвычайнага». Рэпартаж з прыфрантавога гораду

 

КА, belsat.eu; фота – Фэйсбук

Стужка навінаў