Баевікі ДНР абстралялі Краснагораўку з «Градаў» – ёсць параненыя


Сёння раніцай сепаратысты абстралялі жылы сектар гораду Краснагораўка Данецкай вобласці. Снарады трапілі ў мясцовую бальніцу і школу.

Як паведамляе начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін, абстрэл пачаўся ў 06.40. У выніку пападання снарадаў у школе №2 успыхнуў пажар.

Кіраўнік Данецкай ваенна-цывільнай адміністрацыі Павел Жабрыўскі паведамляе, што абстрэл вёўся з «Градаў», танкаў і мінамётаў. Некалькі мірных жыхароў атрымалі аскепкавыя раненні.

Російські окупанти знову обстрілюють Красногорівку. Стріляють з градів, танків і мінометів. Є прямі влучення в будівлі….

Opublikowany przez Pavlona Zhebrivskyiego Sobota, 27 maja 2017

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў