Баевікі ДНР абстралялі Аўдзееўку з «Градаў»


Адзін чалавек атрымаў раненне ў выніку абстрэлу сепаратыстамі Аўдзееўкі з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град».

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік паліцыі Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.

«Аўдзееўка. Баевікі з «Градаў» абстралялі старую частку гораду. Снарады трапілі ў дом на вул. Коласава, 96», – напісаў ён.

У гэтым доме чалавечых ахвяр не было, а на вуліцы Лермантава мужчына атрымаў раненне ў галаву.

Прэс-цэнтр штабу АТА раней паведамляў аб абстрэлах пазіцый украінскіх ваенных з «Градаў» бліз Аўдзееўцы і ў раёне Опытнага ўвечары 22 траўня.

13 траўня, у выніку абстрэлу Аўдзееўцы баевікамі загінулі 4 мірных жыхара і яшчэ адзін атрымаў раненне.

Глядзіце таксама: 

Аўдзееўка: «Нічога надзвычайнага». Рэпартаж з прыфрантавога гораду

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў