Баевіка «ЛНР» з Беларусі, забітага ўкраінскім снайперам, пахавалі ў Луганскай вобласці


Сапраўднае прозвішча «Юпітэра», які быў забіты 15 красавіка на Данбасе – Андрэй Мокіч. Паводле папярэдняй інфармацыі, пахаваны ён быў каля гораду Стаханаў Луганскай вобласці.

«Дзве гадзіны таму пахавалі Андрэя (Юпітэра). Хлопцы толькі што адпісаліся. Я з ім разам 4 месяцы ў адным узводзе быў. У яго сваякі ў Беларусі засталіся. Чым займаўся ў цывільным жыцці – ня ведаю», – распавёў «Свабодзе» баявік з пазыўным «Сямён», які сам родам з Хабараўскага краю.

Мясцовая «апалчэнка» Наталля, на вяселлі якой некалькі месяцаў таму «Юпітэр» быў сведкам, паведаміла, што сапраўднае імя беларускага баевіка – Андрэй Мокіч. Ён быў 1975 года нараджэння.

Байца на мянушку Юпітэр зліквідаваў стрэлам у галаву украінскі снайпер падчас абстрэлу пазіцыяў сепаратыстаў у сяле Жалабок. З сацыяльных сетак вядома, што ён жыў у Менску, прыехаў у зону АТА ў студзені 2015 года і ваяваў пад Дэбальцава. Пазней служыў кулямётчыкам у асобным выведным узводзе брыгады «Прывід».

ДР, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары