Баевіка «ДНР», які жыў у Беларусі, арыштавалі ва Украіне


Баевіка «ДНР» Раман Джумаеў, які з лета 2015-га амаль год жыў у Беларусі, затрымалі супрацоўнікі СБУ ў Марʼінскім раене Данецкай вобласці пры спробе перасекчы лінію размежавання.

Як паведамляе сайт Службы бяспекі Украіны, баевіка затрымалі пры спробе перайсці на тэрыторыю кантраляваную ўкраінскімі ўладамі, дзе ен збіраўся наведаць сваякоў (у Марыупалі ў яго жывуць бацькі).

Раман Джумаеў нарадзіўся ў Марыупалі ў 1991 годзе. Летам 2014-га ён пайшоў ваяваць супраць украінскіх уладаў на баку сепаратыстаў, быў у складзе інтэрбрыгады «Пятнашка». Браў удзел у бітве за Дебальцава і баях за Данецкі аэрапорт. Ва Украіне за ўдзел у незаконных узброеных фармаваннях супраць Джумаева завялі крымінальную справу.

Летам 2015 году Раман Джумаеў пакінуў Данбасе і пераехаў у Беларусь. Хлопец жыў у Мар’інай Горцы, працаваў менеджарам па продажах. Пра свой удзел у вайне ва Украіне экс-баевік распавёў у інтэрвʼю Радые Свабода. Беларускія праваахоўныя органы прэтэнзіяў да яго не мелі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў