Баец Тур: Напад з фарбаю на амбасаду Беларусі ў Кіеве можа быць правакацыяй


29 сакавіка невядомыя закідалі чырвонай і белай фарбамі амбасаду Беларусі ў Кіеве. На афіцыйнай старонцы дыпламатычнага прадстаўніцтва пра інцыдэнт ні слова. Аднак вінаватых ужо пачалі шукаць сярод тых, хто ўдзельнічаў у канфлікце на Данбасе.

Пра гэта Belsat.eu распавёў адзін з байцоў тактычнай групы «Беларусь» Тур.

«Нам як арганізатарам акцыі патэлефанавалі з СБУ, пра тое, што ўчора запэцкалі фарбай беларускую амбасаду ў Кіеве. Мы прыехалі спраўдзіць ці гэта так, гэта апынулася праўдай. Мы лічым гэта правакацыяй з боку беларускіх уладаў супраць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць альбо ваявалі на Данбасе на баку Украіны, каб выставіць нас у негатыўным свеце. У нас усе хлопцы ідэйныя, таму гэта не наш шлях праводзіць гэткія акцыі».

Паводле Тура, магчымая правакацыя «прымеркаваная» да акцыі падтрымання добраахвотнікаў, якая пройдзе ў Кіеве.

«Гэта адбылося таму, што 1 красавіка мы плануем правесці акцыю супраць таго, што ў нашых дамах у Беларусі праводзяцца вобшукі, на нашых сваякоў гэта негатыўна паўплывае».

У тым, што акцыя з фарбаю правакацыя, упэўненыя і ўдзельнікі суполкі «Згуртаванне патрыётаў».

«Мы разглядаем гэты інцыдэнт як дробную правакацыю напярэдадні акцыі ў абарону замежных добраахвотнікаў. Правакатары адчувалі сябе ўпэўнена, пры спробе іх затрымання байцамі Нацгвардыі, аказалі супраціў і схаваліся».

Амбасада Беларусі каментаваць выпадак адмовілася.

«Няхай тыя, хто гэта зрабіў, раскажуць, навошта. Яны больш ведаюць. Без каментароў», – сказаў «Белсату» прадстаўнік амбасады, які не захацеў назваць свайго імя.

Верагодна, што напад з фарбай – дзеянні ўкраінскіх анархістаў. Пра гэта паведамляе старонка анархічнага руху ва Украіне. Невядомыя зладзілі акцыю салідарнасці з менскімі антыфашыстамі Іллём Валавіком і Вадзімам Бойка, якіх затрымалі ў беларускай сталіцы 22 сакавіка.  Таксама акцыю падтрымання хлопцаў 30 сакавіка зладзілі ў Менску перад Следчым Камітэтам мясцовыя антыфашысты.

gi-19043-96204-big

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары