Бабруйскі морж Сямён – у маразы ў шортах і майцы


Нізкія тэмпературы не перашкаджаюць мужчыне хадзіць на працу ў майцы, шортах і красоўках.

Бабруйскі экстрэмал працуе на «Белшыны» і апранаецца ў летнюю вопратку ўжо даволі доўга.

Журналісты tut.by падпільнавалі хлопца пасля працы на прахадной, аднак той не быў збыт гаваркім і каментаваць сваю любоў да холаду адмовіўся. Калегі Сямёна па працы да падобнага відовішча ўжо прызвычаіліся і нават перасталі прыставаць да яго. Некаторыя выказваюць здагадку, што Сямён паспрачаўся з кімсьці і на кон пастаўлены аўтамабіль.

ДР, belsat.eu, фота tut.by

Стужка навінаў