Бабруйск і Ворша. Пратэст супраць Дэкрэту № 3. Онлайн

video

У Бабруйску і Воршы прайшлі акцыі пратэсту супраць уладаў. А 16-ай пратэст распачаўся ў Рагачове.

16:10 У РАУС прывезлі суддзяў. Будуць судзіць, тых, хто браў удзел у акцыі недармаедаў.

15:00 Журналістка Кацярына Андрэева знаходзіцца ў Аршанскім РАУС. Паводле працаўнікоў РАУС: «З ёй размаўляюць і ніхто яе не затрымліваў. Яна сама прыйшла». Паводле нашых крыніцаў, ёй пагражаюць арыштам на 15 сутак.

14:31 На аператара Belsat.eu Аляксандра Баразенку складаюць адміністрацыйны пратакол. Ён таксама ў Аршанскім РАУС.


14:28 На выездзе з Воршы затрымалі Паўла Севярынца. Прыехаў АМАП. У машыне сілавікоў прыклеены дыванок для мабільніка з расейскім трыкалорам.

14:21 На выездзе з гораду ДАІшнікі спынілі машыну, ў якой знаходзіўся Павел Севярынец і нашая здымачная група.

14:15 Акцыя ў Воршы скончылася. Belsat.eu едзе з Паўлам Севярынцам у машыне ў Менск на выпадак спробы затрымання.

13:57 Нашыя карэспандэнты, якія едуць у Рагачоў, дзе таксама мае адбыцца акцыя недармаедаў, не здымаюць слухаўкі.

13:55 Акцыя ў Бабруйску скончылася.

13:34 У Воршы недармаеды калонай ідуць па вуліцах гораду.

13:25 Удзельнікі пратэсту ў Бабруйску паціху разыходзяцца. Частка ўдзельнікаў акцыі цяпер знаходзяцца на сустрэчы з чыноўнікамі ў будынку мясцовага тэатру.

13:20 У Воршы на акцыю пратэсту выйшла каля 300 асобаў.

Жыхары Бабруйску: «Баста!».

13:15 Вельмі эмацыйны выступ бабруйскага недармаеда.

12:59 Удзельнікі акцыі ў Бабруйску патрабуюць адстаўкі ўраду і кіраўніка краіны.


12:47 Плошча Перамогі ў Бабруйску. Натоўп крычыць: Бабры не рабы!

12:40 Удзельнік пратэсту: «Ёсць добры савецкі мульцік пра ката Матроскіна, калі ён кажа, што нам трэба яшчэ адну карову купіць. А сабака яму кажа: «У нас няма грошай». А кот яму: «Грошы ёсць – мазгоў у нас няма». Народ у нас працавіты, мы самі ўсё зробім, нам ніхто не патрэбны – проста прыбярыце ад нас рукі».

 

Плакат на акцыі.

09:42 Галiну Смiрнову, адну з бабруйскіх актывiстак, забралi у РАУС, калi яна выходзiла з пад’езда.

11 сакавіка

18:20 Улады ў Бабруйску рыхтуюць плошчу да заўтрашняй акцыі. Ключавыя кропкі на плошчы абгарадзілі будаўнічымі платамі з інфармацыяй пра замоўцу, выканаўцу і пра працы, якія будуць тут зробленыя.

Плошча Перамогі ў Бабруйску. Фота: Віктар Масаловіч

Ўлады ў Бабруйску падрыхтавалі плошчу да  акцыі: ключавыя кропкі на плошчы абгарадзілі будаўнічымі платамі з інфармацыяй пра замоўцу, выканаўцу і пра працы, якія будуць тут зробленыя.

ДД, ЮВ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары