Бабруйчанін збіў кантралёрку электрасетак і нацкаваў на яе сабак


Міліцыя затрымала нападніка. Ім аказаўся неаднаразова судзімы беспрацоўны бабруйчанін.

Кантралёрка выконвала планавы абыход абанентаў і кантрольна здымала паказанні электралічыльнікаў.

У адным з дамоў на вуліцы Жлобінская на жанчыну напаў 59-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына не выпускаў яе на вуліцу і нацкаваў хатніх сабак, а таксама пачаў збіваць.

На крыкі прыбеглі суседзі. Яны дапамаглі супакоіць гаспадара і адцягнуць сабак, аказалі першую медычную дапамогу. Жанчына самастойна вярнулася на працу, дзе выклікалі хуткую і міліцыю. 42-гадовую жанчыну з траўмамі шпіталізавалі ў Бабруйскі цэнтральны шпіталь.

Цяпер вядзецца расследаванне інцыдэнту.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары