Б'ёрк распавяла пра сексуальныя дамаганні на здымачнай пляцоўцы


Ягоныя наступныя фільмы былі заснаваныя на досведзе са мной і маім супрацівам, піша спявачка.

Ісландская спявачка Б’ёрк распавяла ў«Фэйсбуку» пра перажытыя на здымачнай пляцоўцы сэксуальныя дамаганні з боку «дацкага рэжысёра». Паводле артысткі, калі яна пачала здымацца ў кіно, то выявіла, што ў кінаіндустрыі лічыцца нармальным, калі рэжысёр мацае акторак і дамагаецца іх сексуальна.

Б’ёрк адзначае, што аказала рэжысёру супраціў, у выніку чаго ён пастараўся выставіць яе «складанай асобай».

«Надзея ёсць»

Б’ёрк піша, што ёй удалося перажыць абразы і дамаганні дзякуючы ўласнай сіле, падтрыманні з боку ейнага асяроддзя і адсутнасці амбіцыяў здымацца далей.

«Я была першай, хто паставіла сябе перад і не дазволіла яму большага, – заявіла Б’ёрк. –

Мяркую, ён змяніў стасункі з акторкамі менавіта пасля майго супраціву – таму надзея ёсць».

Б’ёрк ані разу не называе імя рэжысёра. Адзіны дацкі рэжысёр, з якім яна працавала – Ларс фон Трыер.

Спявачка вырашыла напісаць пост пасля лавіны абвінавачванняў галівудскага прадзюсара Гарві Уанстэйна ў сексуальных дамаганнях, апісаных у амерыканскіх медыях (напрыклад, тут).

ДД

Стужка навінаў