Азербайджанскія рэаліі: За ананімную абразу прэзідэнта ў інтэрнэце – 3 гады няволі


Парламент Азербайджану бароніць годнасць прэзідэнта.

Цяпер спроба «зганьбіць ці зняважыць гонар і годнасць кіраўніка краіны» у інтэрнэце стане нагодай для завядзення крымінальнай справы – адпаведныя змены ў закон адобрыў азербайджанскі парламент.

Раней у Азербайджане ўвялі пакаранне за абразу прэзідэнта ў медыях. Цяпер жа слова «медыі» у законе замянілі на «інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы».

Глядзіце таксама >>> Лукашэнка пацалаваў ордэн, якім яго ўзнагародзіў прэзідэнт Азербайджану

Тых, хто паспрабуе абразіць прэзідэнта ў інтэрнэце, можа чакаць штраф у памеры 500 – 1000 манатаў ($ 285 – 570) альбо папраўчыя працы да двух гадоў, альбо пазбаўленне волі на два гады.

Больш суворае пакаранне пагражае тым, хто будзе абражаць кіраўніка краіны ў інтэрнэце з фэйкавых акаўнтаў – 1000 – 1500 манатаў штрафу ($ 570 – 855) альбо пазбаўленне волі да трох гадоў.

НМ, belsat.eu, паводле Vesti.az

Глядзі таксама
Каментары