Азербайджанскія памежнікі затрымалі сірыйца з мапамі Беларусі, Расеі і Азербайджана


Пра гэта рэсурсу trend.az паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Азербайджана.

На службовай тэрыторыі памежнай заставы каля горада Астара памежны нарад выявіў сляды, якія вялі з тэрыторыі Ірана ў бок Азербайджана.

Парушальнік мяжы неўзабаве быў затрыманы, ім аказаўся грамадзянін Сірыі.

У яго былі выяўленыя два пашпарты грамадзяніна Сірыі, мапы Азербайджана, Расеі, а таксама Беларусі, больш за $ 500, 1,3 тыс. еўра і 170 тыс. іранскіх рэалаў. Распачатая крымінальная справа.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў