Азаранка згуляе з Агнешкай Радваньскай


Беларуска выйшла ў чацвёрты раўнд тэніснага турніру ў Маямі. Прызавы фонд – $ 7,97 млн

Тэнісістка Вікторыя Азаранка (на сёння – 186-я ў рэйтынгу Сусветнай жаночай арганізацыі) у трэцім крузе турніру ў амерыканскім Маямі абгуляла Насту Севаставу (№17 WTA) з Латвіі з лікам 3: 6, 6: 4, 6: 1, падае афіцыйная старонка WTA.

У чацвёртым крузе маямскага турніру беларуска сустрэнецца з полькай Агнешкай Радваньскай (№ 32 WTA), якая перамагла румынку Сімону Халеп. На сёння румынка – нумар 1 у жаночым тэнісе.

Агульны вынік сустрэчаў паміж Азаранкай і Радваньскай – на карысць беларускі (12: 5).

Азаранка тройчы перамагала на турніры ў Маямі – у 2009, 2011 і 2016 гадах.

ДД

Глядзі таксама
Каментары