Азаранка: Хацелася ў імені дзіцяці нешта рускае, каб былі нашыя карані


Вікторыя Азаранка

Вядомая беларуская тэнісістка распавяла, чаму яны разам з мужам выбралі для сына імя Леа Аляксандр.

Гэта адбылося ў Парыжы падчас размовы тэнісісткі з журналісткамі тэлеканалу «Eurosport».

На пытанне, у гонар каго назвалі сына, Вікторыя адказала:

«Не ў гонар кагосьці. Мне чамусьці прыйшло гэта ў галаву. Пасля мы пачалі думаць над рознымі імёнамі, і Леа… Для Леа складана прыдумаць нейкую скорагаворку, як дзеці пачынаюць прыдумляць, ведаеце, такія гадасці. А Аляксандр – хацелася, каб было нешта рускае таксама, усё ж такі, каб былі нашыя родныя карані. Гэта вельмі моцнае імя – Аляксандр, яно мне заўжды падабалася. Хтосьці можа будзе думаць, што ў гонар Леанарда ДыКапрыё, хтосьці яшчэ што, але Леа – проста мне вельмі падабалася імя».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў