Авіябомбу часоў Другой сусветнай знайшлі ў цэнтры Магілёва

photo

Пры правядзенні земляных працаў у Магілёве будаўнікі выявілі авіяцыйную бомбу ФАБ-50.

У Магілёўскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначылі: паведамленне пра выяўлены боепрыпас пад рэканструяваным мостам праз Дняпро паступіла ў дзяжурную частку 17 лютага а 10:15. Прыбыўшы на месца, спецыялісты вызначылі, што гэта фугасная авіябомба ФАБ-50 часоў Другой сусветнай вайны, падае БелаПАН.

Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі № 6713 выняла бомбу з грунту і вывезла для абясшкоджання.

МЯ, паводле naviny.by

Глядзі таксама
Каментары