Аварыя ў Валожынскім раёне: пасля сутыкнення легкавіка з грузавіком загінуў кіроўца «Audi»


Трагічнае ДТЗ адбылося ўвечары 15 верасня побач з вёскай Папкі Валожынскага раёну, паведамілі ў МНС Менскай вобласці.

А 20:33 сутыкнуліся грузавы аўтамабіль «DAF» і «Audi 80», у якой знаходзіліся чатыры асобы.

Да прыбыцця ратавальнікаў відавочцы змаглі выцягнуць з легкавіка 6-гадовую дзяўчынку. Супрацоўнікі МНС разблакавалі двух пасажыраў, а таксама загінулага кіроўцу «Audi», распавяла афіцыйны прадстаўнік Менскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Швайбовіч.

Пацярпелых даставілі ў раённую больніцу. Кіроўца цягача не пацярпеў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак МНС

Стужка навінаў