Аварыя ў Менску: Металічная бэлька знесла кабіну МАЗу (Фота)


ДТЗ у Менску

На сталічным Партызанскім праспекце бэлька ўпала з аднаго грузавіка і знесла дах іншаму.

Аварыя здарылася ўвечары 3 красавіка, распавяла прадстаўнік ДАІ Завадскога раёну Менску Таццяна Лапко.

«55-гадовы кіроўца МАЗу вёз на стадыён «Дынама» металічныя канструкцыі і ехаў з боку вуліцы Ванеева ў кірунку вуліцы Кашавога. У раёне дому № 41 адна з бэлек зачапілася за апору тралейбусных правадоў і ўпала на грузавік, што ехаў ззаду і якім кіраваў 53-гадовы мужчына», – распавялі ў ДАІ.

Нягледзячы на тое, што металічная канструкцыя знесла кабіну грузавіка, на шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. Абодва кіроўцы былі цвярозыя і мелі дазвол на перавозку буйнагабарытнага грузу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фота ДАІ Завадскога раёну

Стужка навінаў