Аварыя са смяротным зыходам: у Горадні жанчыны нападпітку каталіся на «Рэно» і ўрэзаліся ў дрэва


Следства высвятляе поўную карціну трагедыі. ДТЗ здарылася ў ноч на 23 жніўня.

Пасажырка памерла. У жанчыны засталося двое дзяцей. Кіроўцу выратавала падушка бяспекі. Абедзве не былі прышпіленыя пасамі.

Цяпер вядома, што гарадзенка была на бальнічным з загіпсаванай нагой і сказала мужу, што паедзе да сяброўкі. Невядома, ці яна да яе даехала. Следства вызначыла, што жанчына распівала алкаголь з другой сяброўкай, якая прыязджала адведаць хворую.

Калі жанчыны каталіся па начным горадзе, перад перасячэннем з вуліцай Белуша аўта разгарнула. Да моста праз Нёман аўтамабіль насіла па праезнай частцы, пазней аўта ўрэзалася ў дрэва.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў