Аварыя на хімічным заводзе ў Горадні: дзве асобы загінулі, яшчэ дзве ў рэанімацыі


Тэрміновы выклік атрымалі гарадзенскія выратавальнікі 6 чэрвеня а 12:45 з «Гродна Азот», паведамілі ў прэс-службе МНС. Адбылося задымленне ў адным з цэхаў. Па папярэдняй інфармацыі, пры правядзенні агнявых работ іскра патрапіла на гідраксіламінсульфат, у выніку два рабочыя смяротна атруціліся, яшчэ двух шпіталізавалі.

Супрацоўнікі падавалі ваду на ахаладжэнне рэчыва. Прычыны здарэння высвятляюцца. Небяспекі для насельніцтва няма. Сайт «Горадня Азот» паведамляе пра «нештатную сітуацыю» ды пра тое, што небяспекі забруджвання навакольнага асяроддзя няма.

Фотаздымкі sk.gov.by

Следча-аператыўная група праводзіць агляд вонкавай тэрыторыі прадпрыемства (па стане на 16:25). Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.

Следчыя чакаюць дазволу на доступ у памяшканне, дзе яшчэ працуюць ратавальнікі. На месцы знаходзяцца прадстаўнікі СК, упраўлення СК па Гарадзенскай вобласці, МНС і Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў, паведамляе БелаПАН.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў