Аварыя на эксперыментальным энергаблоку, копію якога паставяць на Астравецкую АЭС


Здарэнне на першым эксперыментальным энергаблоку АЭС у расейскім Новаваронежы. Аварыя адбылася яшчэ тыдзень таму. Аднак афіцыйнае пацверджанне з’явілася на сайце АЭС толькі цяпер.

«У ноч на 10 лістапада 2016 г. падчас выпрабаванняў энергаблоку № 6 НВАЭС адбыўся збой электрычнага генератара, што прывяло да адлучэння энергаблоку ад сеткі».

Сярод магчымых прычынаў можа быць дэфект канструкцыі электраабсталявання ці памылкі пры яго мантажы ці эксплуатацыі.

Дырэктар АЭС Уладзімір Повараў не бачыць у збоі асобных элементаў абсталявання станцыі нічога надзвычайнага.

Паводле ядравага фізіка Андрэя Ажароўскага, калі расследаванне выявіць памылкі пры праектаванні, то спатрэбіцца замена электрагенератараў на ўсіх аднатыпных атамных станцыях, у тым ліку і на Астравецкай.

belsat.eu

Стужка навінаў