Аўтуховіч: Самагубства прадпрымальніцы ў Гомлі – ужо пяты выпадак


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/eHO6K_i8gbs”][vc_column_text]Гомельская прадпрымальніца Таццяна Дупанава выкінулася з балкону пасля канфіскацыі ейнага тавару. Менскую прадпрымальніцу Таццяну Аляхновіч, якую вінавацяць у парушэнні гандлю, з залы суда забрала хуткая дапамога. Пра праблемы дробных прадпрымальнікаў «Белсат» размаўляе з адным з лідараў прадпрымальніцкага руху Мікалаем Аўтуховічам.

Таццяна Уласенка: Наколькі гэтыя трагічныя выпадкі адлюстроўваюць сітуацыю ў прадпрымальніцкім асяроддзі? Што магло давесці людзей да такога крайняга адчаю?

Я пачну са здарэння, што адбылося ў Гомлі. Арганізацыя, якую мы цяпер ствараем – Прафсаюз прадпрымальнікаў, – была на пахаванні. Мы сустракаліся з радаю прадпрымальнікаў рынкаў, яны расказалі, што гэта ўжо пятая ахвяра. У хуткім часе яны прыедуць на нашае паседжанне і распавядуць пра гэта.

У прадпрымальнікаў-гандляроў сёння няма выйсця: кожны дзень яны працуюць на мяжы рызыкі. Яны ведаюць, што праз тое, што яны робяць, нават з нейкімі маленькімі памылкамі, да іх штодня могуць прыйсці, забраць тавар, выпісаць буйныя штрафы. Яны ведаюць, што гэтыя штрафы няма чым выплочваць – гэта і даводзіць людзей да самагубства, да скрайніх межаў, на якія яны могуць пайсці.

Чаму ўлады сябе так паводзяць?

У нашай краіне так кепска, як сёння, людзі яшчэ ніколі не было. Няма абмежавання для чыноўнікаў. Калі ў прадпрымальнікаў няма парушэнняў – яны іх прыдумляюць, яны правакуюць людзей. І гэта вельмі кепска.

Чаму прадпрымальнікі не знаходзяць для сябе выйсця? Падобна на тое, што яны пазбаўленыя элементарнай юрыдычнай дапамогі, што яны слаба кансалідаваныя і паміж сабой.

Вельмі вялікую ролю адыгрывае менавіта ціск, які запалохвае людзей. У іх няма дапамогі. Яны амаль ніколі не выйграюць судоў. Яны бачаць бессэнсоўнасць спробаў абскарджваць тыя моманты, калі складаюцца пратаколы або ідзе незаконная канфіскацыя. У нас шмат праверак праводзіцца наагул з парушэннем законаў.

Нашыя прадпрымальнікі гэтага ўсяго не ведаюць, таму мы распрацавалі памятку для прадпрымальнікаў – каб яны пры праверках не агаворвалі саміх сябе, не давалі магчымасць падаткавікам і іншым кантралюючым органам складаць пратаколы.

Яны дапамагаюць складаць на сябе пратаколы, бо не ведаюць, што ды як адказваць.

Ці можа гэты крызіс у прадпрымальніцкім асяроддзі прывесці да сацыяльнага выбуху?

Я разумею так, што падзеі, якія цяпер адбываюцца, і вядуць да сацыяльнага выбуху. Сёння ўлады не разумеюць, што кожны іх незаконны крок супраць прадпрымальнікаў і наагул грамадства вядзе да таго, што людзі падымуцца і выйдуць. І так вельмі цяжкае жыццё, а тут у людзей забіраюць апошняе, што і даводзіць людзей да самагубства.

Я заклікаю прадпрымальнікаў не баяцца быць заснавальнікамі гэтага прафсаюзу. Менавіта масавасць прадпрымальніцкага руху можа абараніць прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікаў можа абараніць толькі салідарнасць.

А калі гэта не патрэбна прадпрымальнікам – хто за вас пойдзе барукацца?

А сацыяльны выбух нарастае з кожным няправільным крокам уладаў – так, як гэта адбылося ўчора падчас суду. Суддзя вяла працэс так, што Таццяна Аляхновіч нічога не разумела. Калі яе муж прапанаваў суддзі чытаць больш разборліва, яна ўзяла і выдаліла яго. Потым выдаліла маці. Потым накрычала на Таццяну, якая праз гэта страціла прытомнасць. Хіба такое магчыма? Людзі проста абураюцца такімі паводзінамі ўладаў.

Размаўляла Таццяна Уласенка

Стужка навінаў