Аўтобусы МАЗ увайшлі ў тройку самых прадаваных у Расеі


Аўтобусы Менскага аўтамабільнага заводу па выніках 2016 года ўвайшлі ў тройку самых прадаваных на расейскіх рынку.

Да канца года беларускі вытворца разлічвае замацаваць свае пазіцыі і прыйсці ў новыя рэгіёны, адзначаецца на старонцы заводу.

Менскі аўтамабільны завод летась прадаў у Расеі 825 аўтобусаў, павялічыўшы іх пастаўкі больш чым на палову (53 %). У выніку, паводле агенцтва «Автостат», беларускі вытворца выйшаў на трэцяе месца ў рэйтынгу самых папулярных вытворцаў аўтобусаў. Першыя дзве пазіцыі займаюць расейскія ПАЗ і ЛІАЗ.

Найбольшую цікавасць да аўтобусаў МАЗ праяўляюць буйныя гарады, што рыхтуюцца да маштабных падзеяў. Напрыклад, Менскі аўтазавод распрацаваў аўтобусы для перавозкі гасцей чэмпіянату свету па футболе 2018 года (будзе праходзіць у Расеі), першыя экзэмпляры цяпер праходзяць выпрабаванні ў Маскве.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў