Аўтобус з беларускімі турыстамі перакуліўся ў Польшчы: 18 параненых

photo

Турыстычны аўтобус з Беларусі перакуліўся ў кювет на аўтастрадзе А2 непадалёк гораду Лодзь у Польшчы. 18 асобаў атрымалі траўмы і дастаўленыя ў шпіталь, у тым ліку адна асоба атрымала настолькі сурʼёзныя пашкоджанні, што яе забраў ратавальны верталёт.

Цяпер польская дарожная паліцыя высвятляе абставіны ДТЗ. Вядома, што аварыя адбылася каля 3:30 паводле мясцовага часу. Кіраваў аўтобусам 49-гадовы кіроўца, ён быў цвярозы і незадоўга да аварыі змяніў за стырном свайго напарніка.

Аўтобус вёз 40 турыстаў з Беларусі, якія вярталіся з адпачынку ў Празе.

МЛ, belsat.eu

Фота radiolodz.pl

Глядзі таксама
Каментары