Аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў у ДТЗ у Пскоўскай вобласці


Аўтобус з дзецьмі з Беларусі трапіў ў ДТЗ 9 студзеня ў Пскоўскай вобласці. На шчасце, ніхто не загінуў. 

Як распавёў ч.в.а. кіраўніка прэс-службы УМУС Расеі па рэгіёне Аляксей Баранаў, сутыкненне адбылося каля 20 гадзінаў 20 хвілінаў на 251-ім кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург-Невель. Вялікагрузны аўтамабіль Рэно сутыкнуўся з аўтобусам, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку аварыі быў пашкоджаны маторны адсек аўтобуса.

Аварыя адбылася у Струга-Красненскам раёне ля вёскі Ротны Двор.

Гаворыць кіраўнік прэс-службы ГУ МНС Расеі па Пскоўскай вобласці Ірына Канаплёва:

У аўтобусе знаходзілася 41 дзіця ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў і 12 дарослых, якія суправаджалі іх. Усе яны грамадзяне Беларусі. Дзеці вярталіся ў Беларусь з Санкт-Пецярбурга пасля спартовых спаборніцтваў.

Пяць чалавек атрымалі невялікія траўмы. З іх 3 дзіцяці і 2 дарослых. У УМУС дадалі, што пасля агляду медыкамі пасажыраў, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.

Па плане паездкі дзеці спыніліся на ноч ў доме паломнікаў пры кляштары ў Пячоры. Туды іх даставілі аўтобусам «Пскоўпасажыраўтатранс» а 01:10 10 студзеня. На месцы ўсе пасажыры яшчэ раз былі агледжаныя лекарамі Пячорскай бальніцы.

Раніцай група дзяцей працягнула шлях дадому.

На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі ДІБДР і аператыўная група. Прычыны, па якіх фура ўрэзалася ў аўтобус, высвятляюцца.

ВД паводле auto.kp.ru

Стужка навінаў