Аўтобус з беларускімі дзецьмі перавярнуўся ў Чэхіі, адзін хлопчык у крытычным стане


У Чэхіі каля гораду Літаборж (Litoboř) 6-га студзеня разбіўся аўтобус з дзясяткамі дзяцей з Беларусі. Аўтобус занесла на слізкай дарозе і ён перакуліўся ў полі. Трынаццаць дзяцей атрымалі раненні, адзін хлопчык дастаўлены ў лякарню ў крытычным стане.

Паліцыянты кажуць, што кіроўца, верагодна, не змог разлічыць патрэбную хуткасць на слізкай ды заснежанай дарозе.

[/vc_column_text][vc_column_text]«Пацярпелі дзеці ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. 15-гадовага хлопца, якія атрымаў сурʼёзныя траўмы, даставілі ў лякарню. Таксама адна дзяўчынка атрымала траўмы сярэдняй цяжкасці. Іншыя дзеці атрымалі лёгкія раненні, удары або ірваныя раны. Агульная колькасць пацярпелых у канчатковым выніку павялічылася да 14 чалавек», – паведаміў прэс-сакратар акруговай службы хуткай дапамогі Іва Новак (Ivo Novák).

Умераныя траўмы атрымала таксама 36-гадовая жанчына.

Унутры аўтобуса было 49 чалавек, якія былі на экскурсіі ў Чэхіі. Некаторыя з іх былі дастаўленыя ў лякарню для абследавання, іншых пасажыраў вывезлі ў найбліжэйшае селішча, дзе яны будуць чакаць наступны аўтобус, які мае выслаць перавознік.

МЯ, паводле idnes.cz

Стужка навінаў