Аўтобус з беларусамі перакуліўся ўва Украіне


Сярод пасажыраў былі дзеці.

У нядзелю пад Кіевам перакуліўся аўтобус з жыхарамі з Мазыра. У салоне былі дзеці. Пасажыры вярталіся дахаты з кіеўскага аквапарку.

Суполка аўтамабілістаў Мазыра ўва «уКантакце» падае, што ў дарожным здарэнні цудам абышлося без ахвяраў.

Фота – з суполкі «Аўта Мазыр»

Пацярпелыя людзі хутка будуць на радзіме. У Мазыры некаторыя з іх паедуць адразу ў шпіталь.

ДД

Стужка навінаў