Аўтобус з амерыканскім рок-гуртом разбіўся ў Польшчы


У выніку здарэння 13 чалавек пацярпелі і былі дастаўлены ў больніцу.

Паводле interia.pl, 13 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці пасля аварыі з удзелам аўтобуса, у якім ехалі музыкі амерыканскага гурта The Dillinger Escape Plan.

Цяпер на месцы здарэння працуюць польскія паліцэйскія і медыкі. Высвятляюцца абставіны здарэння.

Гурт ехаў з Варшавы ў Кракаў, дзе ўвечары планаваўся канцэрт.

Аварыя адбылася каля горада Радамска. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 11 пасажыраў – музыканты і службовы персанал, – а таксама кіроўца. Транспартны сродак сутыкнулася з грузавіком, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Яго кіроўца пацярпеў у выніку ДТЗ.

Пацярпелыя былі шпіталізаваны ў бальніцы Радамскай і Чэнстахове. Яны знаходзяцца ў стабільным стане.

The Dillinger Escape Plan (скарочана TDEP або DEP) зʼяўляецца амерыканскім гуртом з Морыс Плэйнтс, штат Нью-Джэрсі. Гурт паўстаў у 1997 годзе.

ВД, паводле interia.pl

Стужка навінаў