Аўтобус сутыкнуўся з бензавозам у Татарстане. 13 чалавек загінула


У ноч на 2 ліпеня каля гораду Заінск у Татарстане пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з бензавозам.

На момант аварыі ў аўтобусе было 28 чалавек. Пасля сутыкнення ён перакуліўся і загарэўся. У выніку 13 асобаў загінулі, 15 пацярпелі. Сярод загінулых – двое дзяцей.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту РФ Святлана Пятрэнка заявіла, што аварыя магла адбыцца праз тое, што кіроўцу аўтобуса асляпілі фары бензавозу. Расейскі тэлеканал РБК са спасылкай на відавочцаў трагедыі паведамляе, што кіроўца бензавозу падрэзаў аўтобус.

Па факце ДТП распачатыя 2 крымінальныя справы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў